Зімовая казка ў маёнтку

03.01.2018 18:07Views:
У навагоднія і калядныя дні ўсім нам хочацца верыць у цуды… І вельмі прыемна, што ёсць людзі, якія дапамагаюць падтрымліваць агеньчык гэтай веры. 

Сапраўднае свята адбылося пад самы Новы год у музеі-сядзібе М. К. Агінскага ў Залессі - тут прайшла імпрэза “Ля каляднага каміна”.  Супрацоўнікі музея падрыхтавалі для дзяцей цікавае мерапрыемства, дзе знайшлося месца і гульням, і казцы, і пазнавальнай экскурсіі, і вершам, і песням, і карагодам ля елкі з Дзедам Марозам, Снягуркай, баба Ягой…  Для дзяцей і дарослых гучала цудоўная музыка, якая дапамагла стварыць узнёслы настрой гасцям.

Завяршальным акордам сталі падарункі ад Дзеда Мароза і салодкі стол для дзетак.

Ад імя ўдзячных удзельнікаў імпрэзы - Тамара Ліс

Каментаваць