Музей-сядзіба М. К. Агінскага запрашае на калядны баль
Музей-сядзіба М. К. Агінскага ў Залессі запрашае ўсіх аматараў танцаў і добрай музыкі на калядны баль для дарослых! Імпрэза адбудзецца ў суботу 13 студзеня, у 18.00.
9 студзеня ў 18.00 адбудзецца майстар-клас па навучанні танцам - вы зразумееце на практыцы, што такое паланэз, экасэз, вальс і контр-данс! Музычнае суправаджэнне - трыо "Унісон".
Той, хто набывае квіток на баль (30 р.), удзельнічае у майстар-класе бясплатна.
Zalesse.by