У музычным каледжы Агінскага адкрыюць фотавыставу віляйчаніна Міхася Куляша
Шостага снежня ў 16:00 у музычным каледжы імя Агінскага ў Маладзечне адкрыюць выставу "Вілія і яе берагі"". Адрас – Вялікі Гасцінец, 52. Аўтар фотаздымкаў – вілейскі фотамастак Міхаіл Кулеш. Яго творы ўжо выстаўляліся ў Мінску і роднай Вілейцы.
Міхаіл Кулеш – сябра Беларускага грамадскага аб`яднання фатографаў. Яго здымкі можна пабачыць на розных інтернэт-парталах і ў каталогах. Шмат фотаздымкаў сабраныя ў наборы паштовак “Спадчына Вілейшчыны” і іншых выданнях, прысвечаных Вілейскаму рэгіёну.
У 2012 годзе Міхась Кулеш скончыў курсы па мастацкай фатаграфіі пры Беларускім саюзе дызайнераў. Навучаўся на журналісцкіх курсах у Польшчы, Украіне і Беларусі, прымаў удзел у конкурсах па фотажурналістыцы. Па выніках аднаго з іх быў узнагароджаны бясплатным навучаннем на працягу 2014-2015 гадоў у Міжнароднай школе ў рамках праекта “Увага, усмешку!”.
Фотавыстава будзе працаваць на працягу снежня.
"Рэгіянальная газета"