Танцуем народныя танцы ў горадзе мядзведзяў і абаранкаў

07.09.2017 23:09Views:
Танцуем народныя танцы, пачынаючы з гэтай восені, у горадзе мядзведзяў і абаранкаў - Смаргоні.
Танцуем у рэстаране-бары "Ковчег", які з радасцю пагадзіўся прыняць танцораў у сваіх сценах.
Танцуем для сябе. Вучымся танцаваць для сябе. З імпэтам. З цікавасцю. Праз нясмеласць... 

Але ў сваё задавальненне ды пад жывую музыку!
Вядоўцы танцавальных сустрэч: удзельнікі маладога і гарачага этнаграфічнага клуба KOLA з г. Маладзечна.
Танцавальныя сустрэчы адбываюцца ў рамках пректа "Свае танцы", які ахоплівае шэраг гарадоў Беларусі, і пры падтрымцы "Студэнцкага этнаграфічнага таварыста"(Мінск)
 
Уваход вольны
 
 

Каментаваць