Кампанія “Будзьма беларусамі” наведала Смаргонскі “Цёплы дом”
Зацікаўленая размова пра святочнае і надзённае культурнае жыццё жыхароў Смаргоні ў кампаніі цікавых спікераў адбылася ў панядзелак у сацыяльным цэнтры “Цёплы дом”.
Журналіст, рэдактар Zalesse.by Дар’я Ліс падзялілася думкамі пра культурныя падзеі ў Залессі і іх даступнасць для людзей з асаблівымі патрэбамі. Не першы раз Дар’я звяртае ўвагу на тое, што для інвалідаў-калясачнікаў перамяшчацца па музеі М. К. Агінскага ў Залессі часам немагчыма, хаця вялікай праблемы няма для скасавання парогаў паміж пакоямі ці хаця б усталявання пакатых парогаў, якія можна пераадолець на калясцы. Пандусы пастаўлены, аднак асобныя з іх “працуюць” толькі пры ўездзе ў памяшканне. Выехаць без старонняй дапамогі часам немагчыма. Што да аргументу наконт захавання аўтэнтычнасці палаца, то на думку Дар’і Ліс і іншых прысутных гэта адгаворка. Таму што вядома як шмат адхіленняў ад аўтэнтычнасці тут існуе і без таго.
Экскурсавод Людміла Скрадаль, аўтарка экскурсій для невідушчых, вельмі эмацыянальна распавяла, як з любоўю паказаць лепшыя месцы горада нават тым, хто не можа бачыць. Па яе ініцыятыве ствараюцца тактыльныя макеты архітэктурных помнікаў і нават карцін слынных беларускіх мастакоў, каб людзі пазбаўленыя зроку, маглі ўявіць сабе тое, што астатнія назіраюць падчас экскурсій.
Андрэй Эзерын, які называе сябе камунікацыйным кансультантам, правёў прэзентацыю кнігі “Асмалоўка: дамы і мары” і расказаў, як актывісты і неразнадушныя беларусы змагаюцца за захаване гістарычнага мінскага раёна, без якога сталіца страціць своё адметнае аблічча.
Ала СТРАШЫНСКАЯ, "Светлы шлях"
Фота аўтара