Конкурс русалак і паяданне рыбных пельменяў: стала вядомая праграма «Юшка-фэсту»
"Юшка-фэст" пачнецца 12 жніўня ў 12:00 на гарадскім пляжы Вілейскага вадасховішча, а скончыцца бліжэй да апоўначы, – абяцаюць арганізатары.
У праграме:
– праца гандлёвых радоў
– выступленне музычных і танцавальных гуртоў
– аніматары і раставыя лялькі
– выстава вырабаў арт-лабараторыі "Добрыя рэчы" і іншых рамеснікаў Вілейшчыны
– спартыўныя гульні і конкурсы
– танцы
– дзіцячыя атрыкцыёны
– паказальныя выступленні ДАСААФ і клуба "Патрыёт"
– пагружэнне з прафесійнымі вадалазамі
– фестываль фарбаў "Холі"
– конкурс русалак
– конкурс на паяданне рыбных пельменяў і прыгатаванне юшкі
– майстар-класы па скандынаўскай хадзе, прыгатаванні юшкі і іншыя ма1стар-класы
– вогненнае шоў
– гала-канцэрт творчага конкурсу "Вілейская хваля"
І шмат яшчэ сюрпрызаў.
"Рэгіянальная газета"