«На каву да Міхала»

20.02.2017 13:06Views:
25 лютага мы чакаем Вас, паважаныя, у кавярні Міхала Клеафаса Агінскага на пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні, прысвечанай пачатку афармлення кавярні ў стылі пачатку ХІХ ст., а менавіта увядзенню ва ўжыванне новага посуду з вензелямі Агінскага, кавамашыны і электрапечы для выпечкі ўласнага печыва па жаданню турыстаў.  

Павінен быць зроблены і спецыяльны пандус для гасцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, які аблегчыць ім наведванне кавярні. Усё гэта зроблена ў рамках выканання фінансавага праекту "Кавярня ХІХ ст."

Музей-сядзіба М. К. Агінскага

Каментаваць