17 лютага ў сядзібе М. К. Агінскага ў Залессі адбыўся паэтычны пленэр
Паэтычны пленэр, прысвечаны М. К. Агінскаму і яго сядзібе ў Залессі, сабраў прыхільнікаў прыгожага слова, рамантыкаў і летуценнікаў.
Дзве родныя сястры - Габрыеля Пузына (навуковы супрацоўнік музея Таццяна Кляшчонак) і Матыльда Бучынская (паэтка Ала Клемянок) прычым абедзьве - не інакш як графіні з дому Адама Гюнтара, правялі гасцей па адноўленым палацы Міхала Клеафаса Агінскага і вельмі наглядна прадставілі панараму залескай сядзібы ў паэтычным асвятленні сваіх землякоў за апошнія 200 год.
Прагучалі, песні.
Прысутнічалі сябры саюза пісьменнікаў Мар'ян Дукса, Тамара Бунта, Лідзія Гардынец, Тамара Бярэзіна, бард Алег Мізула. Свае творы прачыталі вучні Залескай СШ і смаргонскай гімназіі.
Ала Страшынская
Фота Святланы Кенька