Віктарына: гісторыка-культурная спадчына

05.11.2016 19:45Views:
viktarynaІмкліва ляціць час. Хутка мы будзем падводзіць вынікі Года культуры, на працягу якога шмат увагі надавалася ўшанаванню духоўных, гістарычных, аўтэнтычных набыткаў і закладваўся падмурак для далейшага развіцця культуры нашага краю.

На старонках нашай газеты друкавалася шмат матэрыялаў, прысвечаных дасягненням у розных сферах дзейнасці: музычнай, мастацкай, архітэктурнай і г. д. Наколькі карыснай і запатрабаванай была інфармацыя, дапаможа высветліць віктарына. Адказаць на яе пытанні лягчэй будзе пастаянным чытачам нашай газеты. Для пошукаў дакладнай інфармацыі таксама раім зазірнуць на сайты газеты, Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея і музея-сядзібы М. К. Агінскага ў Залессі.

Пытанні гэтай віктарыны размешчаны на сайце нашай газеты www.shliah.by. Пераможцаў чакаюць каштоўныя падарункі. Адказы можна дасылаць на адрас рэдакцыі або на e-mail газеты да 31 снежня 2016 г.

1. Хто ёсць хто на гэтых партрэтах? Падпішыце асоб з роду Агінскіх.

magnaty

2. Назавіце самы стары мураваны млын на тэрыторыі Смаргоншчыны.

3. Якія чыгуначныя станцыі з нямецкага і рускага бакоў у гады Першай сусветнай вайны былі дзеючымі?

4. Многім жыхарам і гасцям Смаргоні добра вядомы варонкі ад падрыву мінных зарадаў на Залатой горцы ў 1916 годзе. А дзе ўпершыню на тэрыторыі Беларусі адбылася першая падземна-мінная атака?

5. Які герб атрымала мястэчка Крэва па Магдэбургскаму праву?

6. Якім асобам і падзеям прысвечаны два памятныя камяні, ацалелыя на сядзібе М. К. Агінскага ў Залессі?

7. Назавіце гады жыцця М. К. Агінскага ў Залессі.

8. Якім старадаўнім тэрмінам называлася пасада міністра фінансаў ВКЛ, якую займаў М. К. Агінскі ў 1793-1794 гг.?

9. Якую мецэнацкую дапамогу аказаў М. К. Агінскі Віленскаму ўніверсітэту?

10. Як называецца адзіная опера М. К. Агінскага?

11. Як называлася першая кніжка вершаў Францішка Багушэвіча і пад якім псеўданімам ён яе выдаў?

12. Якая важная падзея ў жыцці Адама Станкевіча, беларускага каталіцкага святара, грамадска-палітычнага дзеяча, выдаўца, гісторыка і літаратуразнаўцы, мае непасрэднае дачыненне да Крэва?

13. Гаштаўт, Доргевіч, Зяновіч, Дукурн, Нарбутовіч, Сестранец, Глябовіч, Эпімахавіч, Цеханавецкі, Свінюскі, Нарбут, Осцік, Курбскі, Свірскі, Валмінскія, Хадкевіч, Нарушэвіч, Францкевіч, Марсан, Важынскі, Слізні. Якое дачыненне да Крэва маюць людзі з гэтага спісу?

14. Назавіце прозвішча крэўскага святара, аўтара гісторыка-этнаграфічнага нарыса “Мястэчка Крэва”.

15. Назавіце прозвішча вядомага кампазітара, аўтара «Літоўскай рапсодыі», напісанай па матывах літоўскага і беларускага фальклору, які нарадзіўся на Смаргоншчыне.

16. Назавіце аўтара і мастака сучаснага герба Смаргоні, дату яго рэгістрацыі ў Гербавым спісе Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь.

"СШ"

Каментаваць