Касцюміраваны баль «Поры году» ў Залессі
24 верасня, напярэдадні 251 гадавіны з дня народзінаў кампазітара і палітыка М. К. Агінскага, у музеі-сядзібе ў Залессі адбыўся касцюміраваны баль "Поры году".
Імпрэзу дапамаглі падрыхтаваць і правесці сябры грамадскай арганізацыі "Гісторыка" з Менска. Музычнае суправаджэнне ажыццяўляў ансамбль класічнай музыкі "Вытокі" пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова. На баль у маёнтак з'ехаліся госці з розных куточкаў Беларусі, а таксама з Літвы ды Польшчы.
Таццяна Кляшчонак