Касцюмаваны баль у Залессі
У нашай залескай сядзібе М.К.Агінскага сёлета ўпершыню будзе праводзіцца касцюмаваны баль, або баль масак пад назвай “Поры года”. Гэта азначае, што госці балю павінны будуць паклапаціцца пра аздабленне свайго вечаровага строю прадметамі, якія наводзяць на думкі пра пэўную пару года. Такая тэма балю часта выкарыстоўвалася і ў даўніну.