Вера Гоціна ў 72 гады стварае карціны з выкарыстаннем камп’ютара. Завітайце на выставу ў Маладзечне

12.03.2016 16:31Views:
vera gocinaВыстава “Вачыма кахання” адкрылася на трэцім паверсе Палаца культуры 3 сакавіка. Імпрэза ўключала абмеркаванні карцін, расповед пра мастачку, якая парадавала гасцей музіцыраваннем.

Наведнікі па-іншаму ўспрымаюць яркае святло ў яе карцінах, калі даведваюцца пра трагічны лёс жанчыны. У той жа дзень, калі яна прыйшла да веры ў Бога, страціла адзінага сына. Чакалі цяжкія гады, якія яна змагла перажыць дзякуючы духоўнасці. І цяпер дзеліцца з іншымі сваімі набыткамі.

Творы Веры Гоцінай ўяўляюць сабой яркія партрэты з рознымі настроямі і эмоцыямі, якія аўтарка апрацоўвала пры дапамозе камп’ютарных тэхналогій. Гэта надае адметнасць аўтарскаму стылю мастачкі. Кожны твор – магчымасць паразважаць над лёсам і адносінамі.

vera gocina1

vera gocina2

vera gocina3

Выстава працуе да 24 сакавіка.

Даведка “РГ”. Вера Гоціна нарадзілася 28 снежня 1944 года ў Ганцавічах. Закончыла Мінскае музычнае вучылішча, аддзяленне фартэпіяна. Ад 1968 да 1990 года была артысткай аркестра аддзела музычных ансамбляў Белдзяржфілармоніі. Удзельнічала ў шматлікіх музычных праектах. Выяўленчым мастацтвам пачала займацца ад 2014 года. Удзельнічала на выніковай выставе “Ствараем, абмяркоўваем, марым” праекта “Рэгіянальныя сувеніры як сродак інтэграцыі мясцовых супольнасцяў” ў Маладзечне.

АДДЗЕЛ ІНФАРМАЦЫІ, "Рэгіянальная газета"

Каментаваць