Калі будуць святкаваць Масленіцу
У Маладзечне, Ашмянах, Вілейцы і Мядзеле гулянні запланаваныя на 13 сакавіка. Таксама ў сакавіку плануюць адзначаць Масленіцу ў Валожыне і Смаргоні.
А вось на Астравеччыне ўжо адсвяткавалі. Гулянні прайшлі ў аграгарадках і вёсках. Як распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Сенюць, сёлета вырашылі ў самім Астраўцы гулянні не праводзіць, паколькі ў гараджан яны не выклікаюць цікавасці.