У Залескім Доме культуры прайшоў справаздачны канцэрт самадзейнай мастацкай творчасці
У Залескім Доме культуры прайшоў справаздачны канцэрт у межах раённага агляду-конкурсу па ўсіх відах і жанрах самадзейнай мастацкай творчасці.
У чарговы раз зачаравалі журы і падарылі шмат станоўчых эмоцый прысутным культработнікі і самадзейныя артысты.
Як заўжды таленавіта і арыгінальна пабудавала сцэнар Аксана Ліс.
Непараўнальнымі былі на сцэне юныя выхаванцы Таццяны Нясцюрынай, Ліліі Мураўскай, Галіны Абрамавай. Кранулі да слёз эцюд гуртка «Балаганчык», інсцэніроўка пра Хаціко, Мацьвей Сапач, які прачытаў верш «Пісьмо Богу».
Ала СТРАШЫНСКАЯ, "СШ"
Фота аўтара