“Мова Нанова” абвяшчае фотаконкурс “Беларускае лета”!

04.06.2015 16:35Views:
konkurs“Мова Нанова” абвяшчае фотаконкурс “Беларускае лета”! Старт — 1 чэрвеня, фініш — 31 жніўня, вынікі — 7 верасня.

Умовы

1. Дашліце здымак, зроблены ў Беларусі (праз форму ўнізе гэтай старонкі). Тое, што вы раіце ўбачыць іншым! Пакажам разам прыгажосць нашай зямлі!

2. Апішыце здымак па-беларуску – мінімум 300 знакаў з прабеламі.

3. Ад аднаго ўдзельніка – максімальна тры здымкі.

Цікавыя мясціны, прырода, людзі, помнікі архітэктуры, гісторыі і культуры – усё, што заўгодна!

Ацэньваецца: фота + красамоўства

ПРЫЗАВЫ ФОНД

* Лічбавы фотаапарат ад «Маёнтка Падароск»

* Гадзіннік з арнаментам ад «Hvilina»

* Экскурсія па Беларусі коштам 1.000.000 ад «Віаполь»

* Спецыяльны прыз ад кампаніі А-100

* Сувеніры ад «Мовы Нанова»

Цягам лета прызавы фонд будзе папаўняцца! Запрашаем спонсараў!

Журы: вядомыя беларускія фатографы, мовазнаўцы, прадстаўнікі «Мовы Нанова» і спонсараў конкурсу.

Зрабі сваё лета беларускім!

па ўсіх пытаннях лістуйце, калі ласка, на movananova.by@gmail.com

Мова нанова

Каментаваць