Фотавыстава Віталя Раковіча ў Залессі

08.05.2015 18:01Views:
РаковічАдкрыцце фотавыставы адбылося 1 мая ў музычным салоне музея-сядзібы М.К.Агінскага ў Залессі. Мерапрыемства пачалося з выступлення дырэктара музея-сядзібы Л. Ул. Градзіцкай, якая прадставіла Віталя Раковіча. Далей выступаў сам Віталь. На адкрыцці прысутнічалі госці з Мінска, Маладзечна, Смаргоні і Расіі.

Прысутныя задавалі шмат пытанняў Віталю наконт яго творчасці, далейшых планаў. Асабліва часта гучала пытанне: "Чаму менавіта Залессе?" Віталь адказаў, што пабываў у розных кутках Беларусі, Літвы і Польшчы, але менавіта Залессе сваёй прыгажосцю і цікавай гісторыяй натхніла на стварэнне цыкла фотаздымкаў, прысвечаных розным порам года.

IMG_2597_новый размер

Першы цыкл носіць назву "Зімовы паланэз", але ў планах мастака стварэнне яшчэ трох цыклаў.

 

IMG_2598_новый размер

IMG_2601_новый размер

IMG_2605_новый размер

IMG_2609_новый размер

Святлана Кенько, намеснік музея-сядзібы М. К. Агінскага

ТВОРЧАЯ БІЯГРАФІЯ МАСТАКА

Каментаваць