«Музыка Залескай сядзібы»

14.03.2015 23:57Views:
Ïå÷àòü14 сакавіка 2015 года ў канцэртнай зале музея-сядзібы М. К. Агінскага ў Залессі адбыўся цудоўны канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" (мастацкі кіраўнік - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Байдаў). Імпрэза прайшла ў рамках юбілейнага цыкла канцэртаў "Год Агінскага". Вядучай была знаўца гісторыі роду Агінскіх Святлана Немагай.

Перад самым пачаткам канцэрта у маёнтку была прэзентавана фотавыстава Міхаіла Крыжаноўскага, прысвечаная Паўночным Афінам і М. К. Агінскаму... А распачаўся канцэрт бадай з самага вядомага твора кампазітара - з паланэзу ля-мінор, мелодыі, што насамрэч абляцела ўвесь свет. Мелодыі, што магла стаць гімнам Беларусі ў 90-х.

Варта адзначыць і ўступнае слова намесніка старшыні Беларускага фонду культуры і каардынатара праекту "Ад Залесся да Парыжа"  Тадэвуша Стружэцкага. Спадар Стружэцкі выказаў спадзяванне, што яшчэ не раз ансамбль "Класік-Авангард" будзе граць музыку роду Агінскіх у Залессі, а заключны канцэрт года зможа даць у штаб-кватэры ЮНЭСКА ў Парыжы. Нездарма ж гэта аўтарытэтная міжнародная арганізацыя ўнесла імя Міхала Клеафаса Агінскага ў спіс найбольш вядомых асобаў свету.

Zalesse.by

Каментаваць