Прымаюць заяўкі на ўдзел у конкурсе “Час жыць!”
Конкурс-фестываль моладзевых творчых ініцыятыў праводзіць Палац культуры сумесна з моладзевым клубам “Дыялог+”. Заяўкі можна падаваць да 15 красавіка. Фестываль пройдзе 15 - 17 мая.
У конкурсе могуць удзельнічаць людзі, якія займаюцца рознымі накірункамі творчасці: фатаграфуюць, малююць, іграюць на музычных інструментах, пішуць вершы, празаічныя творы, спрабуюць здымаць кіно. Да конкурсу могуць далучыцца і людзі, якія займаюцца дабрачыннасцю.