Конкурс сацыяльных праектаў SOCIAL WEEKEND

07.02.2015 22:10Views:
SOCIAL WEEKEND29 студзеня распачаўся прыём заявак на 5-ы конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend. Праекты мусяць мець на мэце зьмяненьне сьвету да лепшага.

Праекты можна падаваць у наступных намінацыях:

1) Праекты й ініцыятывы, заснаваныя на выкарыстаньні мабільных тэхналёгіяў;
2) “Будуем сьвет вакол нас”;
3) “Мы для дзяцей”;
4) “Інтэрнэт у дапамогу”;
5) Сацыяльныя ініцыятывы;
6) Людзі з абмежаванымі мажлівасьцямі;
7) Іншае.

Жадаючыя могуць прапанаваць сваю намінацыю, запоўніўшы форму.

Удзел у конкурсе бясплатны.

Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку.

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 сакавіка 2015 г.

Больш інфармацыі – на сайце марапраемства.

Каментаваць