Журналістка “РГ” Наталля Тур перамагла ў літаратурным конкурсе
Конкурс калядных апавяданняў ўпершыню сёлета правёў сайт Zalesse.by.
Першае месца ў конкурсе журы аддало Наталлі Тур за апавяданне “Каму пашкодзіў кампот з вішні?”, якое надрукавала “Рэгіянальная газета”.
Арганізатары адзначылі таксама работы Арыны Ігнатовіч (“Як з’явілася снягурачка”), Уладзіслава Нісцюрына (“Калядная ноч”) і Паліны Кенько (“Авечка шчасце прынесла”).
Наталля Тур працуе ў “Рэгіянальнай газеце” больш за год. Цікавіцца тэмамі культуры і спорту, піша пра грамадскія праблемы. Апавяданне “Каму пашкодзіў кампот з вішні?” стала яе літаратурным дэбютам.