У Маладзечне пройдзе прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма пра Агінскага
Ён адбудзецца 31 студзеня, у суботу, а 16 гадзіне вечара ў прыватнай гасцёўні па Чыстай, 26. Дакументальны фільм называецца “Агінскі. Рана на сэрцы”.
На мерапрыемстве будуць аўтары фільма Настасся Мірашнічэнка і Алена Антанішына.
Ацэнку фільма даў гісторык Ігар Мельнікаў:
– Фільм – сапраўдны шэдэўр. Гэта лекцыя беларускага патрыятызму. Фільм не пра Польшчу, не пра Расію. Ён пра Беларусь, яе гісторыю, трагедыю, мінуўшчыну і будучыню.
Гісторык адзначае, што фільм трэба масава паказваць у школах, універсітэтах і сярод звычайных беларусаў. Ён упэўнены, што фільм зойме належнае месца ў гісторыі беларускай дакументалістыкі.
Пра гэта паведаміў арганізатар мерапрыемства Аляксандр Капуцкі.