Конкурс калядных апавяданняў (вынікі)
Сайт Zalesse.by упершыню правёў літаратурны конкурс - конкурс калядных апавяданняў...
Мы атрымалі даволі шмат творчых працаў і ад дарослых наведнікаў сайта, і ад школьнікаў. Тэксты вельмі розныя і па аб'ёме, і па ўзроўні раскрыцця тэмы.
Першае месца заняла Наталля Тур з горада Маладзечна са сваім незвычайным апавяданнем "Каму пашкодзіў кампот з вішні?"
Вырашана адзначыць прызамі і трох малодшых удзельнікаў нашага конкурса...
Арына Ігнатовіч ("Как появилась снегурочка").
Уладзіслаў Нісцюрын ("Калядная ноч").
Паліна Кенько ("Овечка счастье принесла").
Асаблівую падзяку хочацца выказаць настаўнікам-моваведам Залескай школы - Наталлі Сідаравай і Святлане Ізафатавай, якія актыўна падтрымалі сваіх вучняў у дадзеным творчым праекце.