Постаці. Ала Клемянок (Страшынская)

01.01.2015 22:56Views:
image descriptionВельмі чулая, рамантычная, таленавітая і паэтычная натура, чалавек адкрытага сэрца. Паэтка не складае вершы, яны самі ліюцца з глыбіні яе душы.

Як адзначыў калега Алы Страшынскай па журналісцкаму пяру Юрый Нікалаеў, “…у сваіх вершах Ала Клемянок імкнецца раскрыць духоўны свет чалавека - любоў да бліжняга, да сваёй сям’і, каханне, адносіны паміж людзьмі. На першы план паэтка ставіць чысціню пачуццяў, вернасць у каханні, абагаўляе гэта шматграннае пачуццё, падкрэсліваючы, што без яго духоўны свет чалавека значна збядняецца. Разам з тым яна жорстка ставіцца да парушэння, разбурэння цяпла і шчырасці ў гэтых адносінах”.

Ала Клемянок - аўтарка чатырох зборнікаў паэзіі, лаўрэатка літаратурнай прэміі імя Цёткі.

 

Каментаваць