Загадкавы храм-бліндаж часоў І сусветнай вайны

08.11.2014 14:26Views:
kreuskiУсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, прапаную прыняць удзел у расшыфроўцы аднаго загадкавага моманту з часоў Першай сусветнай вайны на Смаргоншчыне. Знойдзена інфармацыя, што недзе ў нашых мясцінах расійскімі ваеннымі быў узведзены адметны помнік той вайны – падземная царква св. Мікалая. Як мяркуецца, знаходзілася яна недзе паміж Крэвам і Смаргонню.

Ёсць артыкул з расійскага часопіса “Іскры” за снежань 1916 г. з падрабязным яе апісаннем і фатаграфіямі. Але дакладнае месцазнаходжанне зашыфравана, хутчэй за ўсё - з-за выканання рэжыму сакрэтнасці ў ваенны час. Такія-сякія меркаванні ўжо ёсць, не хапае падмацавання (альбо абвяржэння) іх іншымі фактамі.

Можа хто ведае што-небудзь пра існаванне той царквы сам альбо чуў пра яе ад старажылаў – прапаную абмеркаваць гэтую тэму праз каментары ці тут, ці ў маім краязнаўчым блозе, дзе можна знайсці больш падрабязную інфармацыю і больш фатаграфій: http://kreuski.livejournal.com/15753.html

Аляксандр Камінскі

Каментаваць