У Маладзечне пройдуць гастролі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Гастрольныя спектаклі пакажуць на сцэне Мінскага абласнога драмтэатра.
11 лістапада госці пакажуць трагікамедыю “Пахавайце мяне за плінтусам”, створаную па аднайменнай аповесці Паўла Санаева. У спектаклі, як і ў рэальным жыцці, смешнае перамяжоўваецца з трагічным.
12 лістапада віцябляне прапануюць мюзікл-памфлет “Дыліжанс”, створаны па матывах вядомай навэлы “Пышка” знакамітага французскага пісьменніка Гі дэ Мапасана.
13 лістапада гледачы ўбачаць іранічную драму “Пазычанае шчасце” па п’есе Фёдара Палачаніна. Гэта гісторыя чарговай правінцыялкі, якая збіраецца “заваяваць” сталіцу.
Пачатак спектакляў у 19:00.
11, 12, 13 лістапада ў 11:00 і 13:00 дзеці ўбачаць спектакль-казку-гульню па п’есе Васіля Ткачова “Як Воўк матуляй быў”.