22 лістапада ў Гервятах пройдзе канцэрт арганнай музыкі
Ён пачнецца ў чатыры гадзіны дня ў касцёле Святой Троіцы.
У праграме 17 нумароў, гэта творы сусветнай класікі: Карла Марыі Вэбера, Тамаза Джавані Альбіноні, Дэвіда Гарэда, Георга Гендэля, Шарля-Каміля Сен-Санса, Эніа Марыконе, Сезара Франка.
Концэрт рэквіальнай тэматыкі, у гонар памяці продкаў. На ім выступяць:
Таццяна Глазунова, салістка Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, лаўрэат міжнародных конкурсаў.
Аляксандр Музыкантаў, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў.
Андрэй Міхневіч, арганіст касцёла Святой Тройцы ў Гервятах, магістр музыкалогіі, бакалаўр культуры і гісторыі музыкі, лаўрэат міжнародных конкурсаў.
Марыя Шабуня (сапрана), салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, лаўрэат міжнародных конкурсаў па сапрана.
Дзмітры Мележ будзе іграць на флюгельгорне і трубе.
350 білетаў білетаў ужо ў продажы. У касцёле можа размясціцца каля 500 слухачоў.
Сродкі, атрыманыя ад канцэрта, пойдуць на рамонт касцёла.
Аб гэтым паведаміў Андрэй Міхневіч, арганіст касцёла Святой Тройцы.
ГАЛІНА СІНІЦА, "Рэгіянальная газета"