Еўрапейская стыпендыяльная праграма для маладых беларусаў
Эўрапейская стыпэндыяльная праграма для маладых беларусаў (European Scholarship Scheme for Young Belarusians) прапаноўвае 30 стыпэндыяў для маладых беларусаў, якія жадаюць атрымаць адукацыю ў Эўропе.
Прыярытэтныя накірункі праграмы: права, эканоміка й сацыяльна-эканамічныя навукі, бізнэс-дасьледаваньні, прыродазнаўчыя навукі, навукі аб здароўі (за выключэньнем мэдыцыны), інжэнерныя навукі. Заяўкі на іньшыя накірункі таксама прымаюцца.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі ва ўзросьце 18-30 гадоў, якія маюць ступень бакаляўра ці эквівалент і раней не атрымлівалі стыпэндыю па дадзенай праграме.
Каб прыняць удзел, неабходная анляйн-рэгістрацыя.
Уся неабходная інфармацыя для падрыхтоўкі дакумэнтаў і падачы заяўкі зьявіцца 17 лістапада
Заяўкі будуць прымацца з 17 лістапада да 11 сьнежня 2014 г.