Стыпендыі GFPS: семестр навучання ў Нямеччыне
Аб’яднанне студэнцкага абмену ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (GFPS) выдзяляе стыпендыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу летняга семестра 2015 г.
Патэнцыйны стыпендыят:
валодае нямецкай мовай на добрым узроўні;
прымае актыўны ўдзел у грамадскім і/альбо культурным жыцці Беларусі;
паспяхова вучыцца;
хоча бліжэй пазнаёміцца з нямецкай культурай і грамадствам.
Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:
беларускае грамадзянства;
cтатус навучэнца беларускай ВНУ (альбо ЕГУ);
На момант атрымання стыпендыі студэнт мусіць навучацца мінімум на 3 курсе беларускай ВНУ.
Праграма ўключае:
aсабістую падтрымку і дапамогу на месцы навучання – Вас забяруць з вакзала, паклапоцяцца пра жытло і залічэнне;
фінансавую падтрымку, дастатковую для бесклапотнага навучання і жыцця ў Нямеччыне;
візавы ўнёсак і плату за залічэнне.
Падаць заяўку на стыпендыю можна выключна
Дэдлайн - 30 кастрычніка 2014