КОНКУРС МАЛЫХ СПРАВАЎ-2014. ХУТКА ДЭДЛАЙН!

24.09.2014 22:23Views:
6293631_news_bigpicПрацягваецца прыём заявак на Конкурс малых справаў ад грамадзкіх арганізацыяў ды грамадзянскіх ініцыятываў, якія зьяўляюцца сябрамі Асамблеі НДА. 

Мэтай конкурсу зьяўляецца актывізацыя грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Прыярытэт будзе аддавацца:
- Дзейнасьці, накіраванай на выяўленьне актыўных і каштоўнасна матываваных людзей, на іх прыцягненьне да ўдзелу ў грамадзкім жыцьці Беларусі.
- Правядзеньню мясцовых і агульнанацыянальных грамадзкіх кампаніяў.
- Ідэям, зьвязаным з абуджэньнем нацыянальнай самасьвядомасьці, фармаваньнем цывілізацыйна-культурнай ідэнтычнасьці.

Умовы конкурсу ды форму заяўкі глядзіце ў файле.

Заяўкі дасылайце на адрас: 2belkonkurs2014@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 верасьня 2014г.

Каментаваць