Солы – мястэчка на Смаргоншчыне, ля якога адбылася найбуйнейшая бітва паўстанцаў Касцюшкі

23.09.2014 13:18Views:
solyКалі выпраўляецеся ў шлях з Мінска ў кірунку на Вільню, не прапусціце праз 130 кіламетраў паварот направа, на трасу Р63.

У самым цэнтры Беларускай Віленшчыны вам патрапіцца ўнікальнае месца… Солы – беларускае мястэчка, дзе цягам чатырох стагоддзяў разгортваліся ды прыпыняліся войны, дзе на месцы царквы вырасталі касцёлы, а сінагога пераўтварылася ў царкву; мястэчка, ля якога адбылася найбуйнейшая бітва паўстанцаў Касцюшкі.

Але Солы – не толькі месца Касцюшкі. Гэта і казачнае хараство касцёла Маці Божай Ружанцовай, і роспісы Пётры Сергіевіча, і безліч іншых цікавостак і таямніц.

Пра ўсё гэта ў фільме “Солы” – праекце культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” – у рэжыме тач-скрын расказваюць Павал Харланчук і вірус беларушчыны, які завёўся ў камп’ютары ТА “Пан-студыя”.

Каментаваць