Спадчыну Вілейшчыны паказалі на фотавыставе і паштоўках

19.09.2014 18:01Views:
vilejkaУ сераду, 17 верасня, пачалася фотавыстава па выніках конкурсу “Спадчына Вілейшчыны”. Праходзіць яна на сядзібе Таварыства аховы помнікаў у Вілейцы. Арганізавала выставу мясцовая суполка Таварыства сумесна з краязнаўчым выданнем “Волат”.

На ёй прадстаўлена 10 лепшых прац з фотаконкурсу. Дарэчы, з гэтымі выявамі ўжо надрукавалі паштоўкі.
Падчас адкрыцця ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу.

Працягнецца выстава каля двух тыдняў, паведаміў кіраўнік Вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Дзяніс Канецкі.

Калі ў школах, іншых установах з’явіцца жаданне паказаць гэту выставу ў сябе, то можна звярнуцца на электронны адрас vilejka.tap@gmail.com ці па нумары 8-029-8737295.

На здымку: на адной з прац – пераможцаў конкурсу – маёнтак Багдановічаў у вёсцы Старынкі.

Алесь ВЫСОЦКІ, "РГ"
Фота Міхаіла Куляша

Каментаваць