«Вучыцца фінансавай грамаце неабходна з дзяцінства!»
Заявілі супрацоўнікі Белаграпрамбанка і адправіліся да пяцікласнікаў. Напачатку верасня па ўсёй Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя “Твае першыя фінансы”. Супрацоўнікі смаргонскага філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” наведалі восем сельскіх школ, правялі для вучняў пятага класа ўрок фінансавай граматнасці і паднеслі ім падаруначныя пакеты, у кожным – каляндар, сцяжок і расклад заняткаў з сімволікай банка, а таксама кніга “Твае першыя фінансы”.
Герой кнігі Агрык – сімвал Белаграпрамбанка – у цікавай і даступнай форме расказаў аб прамудрасці фінансавай граматы. Усяго супрацоўнікі банка ўручылі 85 такіх пакункаў.
Лейтматывам сустрэч са школьнікамі стаў выраз “Фінансавая граматнасць – аснова поспеху і дабрабыту кожнага чалавека”. І іншага, як кажуць, не дадзена.