Дзень ведаў у Залессі
1 верасня ў ДУА "Вучэбна-педагагічны комплекс Залескі яслі-сад - сярэдняя школа" адбылася ўрачыстая лінейка. Першы раз у першы клас да настаўніцы Таццяны Юльянаўны Грышкевіч прыйшло аж 16 хлопчыкаў і дзяўчынак - зусім не мала для вясковай школы.
Між тым, выпускнікоў у гэтым навучальным годзе надзвычай мала - толькі два чалавекі ў 11 класе. Прыйшлі ў нашу школу і маладыя спецыялісты (ангельская мова і фізіка).
Хочацца пажадаць і дзецям, і настаўнікам, і бацькам цікавага ды лёгкага новага навучальнага года!