У музеі застануцца працы з пленэру па Першай сусветнай
У зале выстаў імя Сілівановіча краязнаўчага музея праходзіць выстава “Пераклічка стагоддзяў: Першая сусветная вайна і свет сёння”. Працягнецца яна да пачатку верасня.
На выставе прадставілі каля трыццаці прац. Адлюстроўваюць яны погляд сучаснікаў на падзеі Першай сусветнай. Стварылі карціны мастакі з Беларусі, Расіі і Украіны. Яны – удзельнікі міжнароднага культурна-асветніцкага праекта, які праводзіла грамадская арганізацыя “Беларускі Зялёны Крыж”.
Летась мастакі пабывалі на пленэры ў Вілейскім, Смаргонскім і Мядзельскім раёнах. Там знаёміліся з мясцінамі, звязанымі з падзеямі Першай сусветнай вайны. На выставе можна пабачыць карціны, натхнёныя вандроўкай у гэтыя рэгіёны.
Пасля таго, як выстава праедзе па Беларусі, некалькі прац перададуць у Вілейскі музей.