Трэнінг для маладых палітыкаў
Офіс АБСЭ, Акадэмія Фольке Бернадота і шэраг іньшых інстытуцыяў запрашаюць на трэнінг для палітычных дарадцаў з краінаў Усходняга Партнэрства. Трэнінг пройдзе 27-31 кастрычніка 2014 ва ўнівэрсытэцкім гарадку Акадэміі імя Фольке Бернадота ў Сандо (Швэцыя).
Трэнінг прызначаны для падвышэньня прафэсійнага ўзроўню маладых палітычных аналітыкаў, дарадцаў, у прыватнасьці, у сфэры замежнай палітыкі.
Асноўныя тэмы трэнінгу:
роля палітычных дарадцаў,
фарміраваньне палітычнага асяродзьдзя (вызначэньне й імплемэнтацыя стратэгіяў, аналіз і разуменьне ўнутранага й зьнешняга палітычнага кантэксту, прагназаваньне, плянаваньне сцэнароў),
эфэктыўная камунікацыя (падрыхтоўка выступаў, публічная дыпляматыя, камунікацыя са сродкамі масавай інфармацыі).
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя палітычныя дарадцы ва ўзросьце да 30 гадоў, якія працуюць у міністэрствах, парлямэнце, адміністрацыі прэзыдэнта краінаў Усходняга Партнэрства.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету і далучыць да заяўкі жыцьцярыс.
Арганізатары кампэнсуюць усе выдаткі на навучаньне, пражываньне, харчаваньне, транспарт.
Апошні тэрмін падачы заявак: 25 жніўня 2014 г.
Больш інфармацыі – па