Бізнэс-курс беларускай мовы

18.08.2014 19:58Views:
azbuka biznesaАсацыяцыя Эўрапейскага Бізнэсу запрашае на бізнэс-курс беларускай мовы. Прадстаўнікі камэрцыйных кампаніяў атрымаюць магчымасьць разьвіць навыкі валоданьня вуснай і пісьмовай беларускай мовай для правядзеньня перамоваў, нарадаў, прэзэнтацыяў ды сумоўяў.

Моўны курс разьлічаны на 4 месяцы, з 5 верасьня да 12 сьнежня 2014 г. Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень, з 9.00 да 10.30 раніцы па пятніцах у офісе АЭБ (Менск, вул. Казлова 7, офіс 535). Напрыканцы навучаньня будзе мажлівасьць здаць тэст, распрацаваны Таварыствам Беларускай Мовы для праверкі ўзроўню валоданьня мовай.

Да ўдзелу запрашаюцца бізнэсоўцы.

Па пытаньнях запісу на заняткі зьвяртайцеся да Кацярыны Сыраежкінай праз эл. адрас: katsiaryna.syrayezhkina@aebbel.by ці праз тэл.: +375 17 245 9834, +375 29 167 9948.

Апошні тэрмін падачы заявак: 25 жніўня 2014 г.

Паводле adukacyja.info

Каментаваць