У Жалудку адбыўся фестываль кветак

17.08.2014 20:51Views:
kvetkavy festyvalФестываль кветак «Cпадчына мая – старонка родная» адбыўся ў пасёлку Жалудок, што на Гарадзеншчыне, і стаў сапраўдным падарункам для фларыстаў.

Мясцовыя жыхары правялі конкурс кветкавых кампазіцый, букетаў, прэзентацыі дасягненняў садаводаў-аматараў «Традыцыі продкаў і сучасныя фантазіі».

А напрыканцы фэста можна было прадэгуставаць нарыхтоўкі – напоі, варэнне і саленне, прыняць удзел у кірмашы народных кулінарных рэцэптаў.

Пра фестываль распавядае старшыня Жалудокскага сельскага выканкаму Генадзь Цывінскі:

- Вытокі гэтага фестывалю ідуць з 2004 года з гораду Шчучын, калі невялікі фестываль адбыўся пры адкрыцці Шчучынскай гімназіі. А на наступны год ён пачаў развівацца. З 2010 года ў Шчучыне фестываль не праводзіцца, мы падхапіліі ініцыятыву і чатыры гады фестываль праводзіцца толькі ў нас.

Апроча “кветкавай часткі” прысутных чакала забаўляльная праграма, а ўвечары дыскатэка.

Беларускае Радыё Рацыя
Фота Савелія Малчанава

Каментаваць