Фотаконкурс «Гэта твая зямля»

11.07.2014 18:15Views:
fotakonkursМіністэрства прыродных рэсурсаў абвяшчае конкурс лепшых здымкаў і публікацый аб прыродзе «Гэта твая зямля». Шукаюцца таленавітыя і неабыякавыя да экалогіі аўтары, якія ўмеюць заўважаць прыгожасць роднага края і жадаюць падзяліцца ўласнымі ўражаннямі. 

Конкурс праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы захавання прыроднага багацця краіны, фарміравання экалагічнай культуры грамадства.

Умовы ўдзелу:

фатограф з'яўляецца аўтарам матэрыяла, прадстаўленага на конкурс;
здымкі зроблены на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
прымаюцца як адзіночныя здымкі, так і фатаграфічныя серыі;
кожны аўтар прадстаўляе не болей за 5 адзіночных здымкаў ці двух серый (ад 3 да 5 здымкаў);
здымкі могуць быць каляровымі, чорна-белымі, без афармлення і аўтарскіх подпісаў (рамка, пашпарт).
Заяўкі прымаюцца да 15 жніўня 2014.

Тэхнічныя патрабаванні да працаў і больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна знайсці на сайце www.wildlife.by.

Каментаваць