У Смаргоні пабачаць пейзажы мясцовага мастака
У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі 7 чэрвеня ў 11 гадзін адкрыецца выстава мастака з Залесся Уладзіміра Навіцкага.
На ёй будуць прадстаўлены 44 працы. Пераважна гэта пейзажы з краявідамі Смаргоншчыны.
Працягнецца выстава як мінімум месяц.