«Анёл у тваім сэрцы»

07.06.2014 18:11Views:
IMG_0904-копи-300x210Пад такой назвай у гісторыка-краязнаўчым музеі працуе дабрачынная выстава. Грошы, якія назбіраюць ад наведвальнікаў выставы, пойдуць у прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Трыццаць навучэнцаў мастацкага аддзялення школы мастацтваў імя Міхала Клеафаса Агінскага прадставілі тут свае работы. Жывапіс, графіка, выцінанка. Як заўважыла настаўніца школы Марына Пахомава, дзеці стараліся ўкласці ў работы ўсю сваю дабрыню, энергію, фантазію, цярпенне і працу.

- Такі дабрачынны праект мы арганізоўваем другі год запар, — зазначыла загадчыца мастацкага аддзялення школы Святлана Дзенісенка. – Мы бываем у прытулку СПЦ, праводзім майстар-класы. Ведаем, які няпросты лёс у гэтых дзяцей, таму вырашылі вось такім чынам іх падтрымаць.

Галіна АНТОНАВА, "СШ"
Фота Міхаіла РАЗУМНІКА

Каментаваць