Летнія школы па правах чалавека для моладзі

05.06.2014 22:41Views:
summerschool_logo_11Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасьцю праваабарончых арганізацый, абвясьціла конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2014 год.

У межах праграмы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філязофіяй правоў чалавека, а таксама мэтадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Выкладчыкі школы - прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спэцыялісты ў галіне правоў чалавека і права.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі зь Беларусі, зацікаўленыя ў набыцьці ведаў у галіне правоў чалавека. Узрост: ад 18 да 25 гадоў. Група будзе сфармаваная з 20-22 удзельнікаў на конкурснай аснове.

Месца правядзеньня: Беларускі Дом правоў чалавека Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Тэрміны правядзеньня Летніх школ па правах чалавека:

Школа першага набору: 1 – 9 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 2 чэрвеня ўключна)

Школа другога набору: 10 – 18 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 6 чэрвеня ўключна)

Школа трэцяга набору: 23 -- 31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня ўключна)

Школа чацьвертага набору: 1 – 9 жніўня (заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня ўключна)

Каб узяць удзел, неабходна спампаваць анкету па спасылцы, запоўніць і даслаць яе на электронны адрас: belschool@gmail.com.

Пажадана прадставіць таксама рэкамэндацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадзкай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца прэтэндэнтам, якія арыентуюцца ў грамадзкай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманьні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысьць іх абароны.

Падрабязнасьці

Каментаваць