Конкурс на лепшыя праекты транспамежнай супрацы

03.06.2014 22:23Views:
86809888Кангрэс іныцыятываў Усходняй Эўропы запрашае да ўдзелу ў конкурсе транспамежных праэктаў. Мэта конкурсу – разьвіцьцё транспамежнай супрацы і абмен перадавым вопытам і практыкамі праектных ініцыятываў, што рэалізуюцца ва Усходняй Эўропе.

У Конкурсе будуць прысуджаныя галоўныя прэміі ў кожнай катэгорыі (эфэктыўнае кіраваньне, грамадзянская супольнасьць, культура, турызм, адукацыя, навакольнае асяродзьдзе, спадчына), а таксама іншыя прызы. Узнагароджаныя праекты будуць прэзэнтаваныя падчас Кангрэса ў Любліне (Польшча) 2-4 кастрычніка 2014 г. і надрукаваныя ў прома-матэрыялах.

Да ўдзелу запрашаюцца любыя арганізацыі, без фармальных юрыдычных абмежаваньняў, НДА, нефармальныя творчыя групы, фізычныя асобы, ограны мясцовага самакіраваньня, арганізацыі з ЭЗ і краінаў Усходняга Партнэрства.
Заяўкі на ўдзел у Конкурсе мусяць быць пададзеныя з дапамогаю формы: http://kongres.lublin.eu/formularz-konkursowy

Апошні тэрмін падачы заявак: 16 чэрвеня 2014 г.

Падрабязьней аб конкурсе - па спасылцы.

Каментаваць