Конкурс малых справаў «Зробім лепш! — 2014»
Асамблея НДА працягвае кампанію "Зробім лепш!" і абвяшчае новы конкурс пазытыўных ідэяў!
Любая грамадзкая арганізацыя альбо грамадзянская ініцыятыва, якая зьяўляецца сябрам Асамблеі НДА Беларусі і якая мае ідэі наконт удзелу ў агульнанацыянальнай кампаніі “Зробім лепш!", можа ўзяць удзел у конкурсе на падтрымку ўвасабленьня гэтых ідэяў у малых, але важных справах падчас кампаніі.
Мэта конкурсу: Актывізацыя грамадзтва праз прыцягненьне грамадзянаў да вырашэньня мясцовых праблемаў.
Заяўнікі: арганізацыі-сябры Асамблеі НДА Беларусі.
Тэрмін рэалізацыі ідэяў: ліпень – верасень 2014 г.
Каб прыняць удзел, неабходна падаць зяўку па форме на эл. адрас: belkonkurs2014@gmail.com.