“Майстар мусіць кайфаваць!”

28.04.2014 19:17Views:
kot“Майстар мусіць атрымліваць асалоду ад сваёй справы, рабіць яе і кайфаваць!” – Вольга Котава, сённяшні герой праекта “Маналог Майстра”, расказвае, як знайшла свой каляровы лямцавы шлях і чаму не бачыць яму канца, што натхняе на творчасць і каго можна лічыць сапраўдным майстрам.

Глядзіце нарыс “Каляровы шлях” з серыі “Маналог Майстра” і дзяліцеся ім з сябрамі, бо фільмы праекта даступныя для разумення ўсім: у наладках відэа ёсць ангельскія і беларускія субтытры.

“Маналог Майстра” — серыя з сямі вiдэанарысаў, галерэя творчых партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння ў Беларусі. У кадры майстар, яго справа і яго аповед пра рамяство і рамесніка, пра пераемнасць, культуру і пра жыццё — мінулае і будучыню.

Сем выбітных майстроў, сем самабытных рамёстваў, сем адметных светапоглядаў!

Сачыце за навінамі на сайце “Будзьма!” і адкрыйце для сябе ўсе таямніцы рамяства і ўнутранага свету ўнікальных беларускіх майстроў!

Маналог майстра

Каментаваць