Смаргонь. Праводзіць экскурсіі ў музеі будуць у ваеннай форме

23.04.2014 16:51Views:
get_img (10)Пад аўдыёзапісы, спецыяльна распрацаваныя для экспазіцыі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выстава запрацавала сёння, 23 красавіка.

– Экспазіцыя разлічаная на дзяцей, таму паказаныя ў ёй асноўныя падзеі тых часоў, без паглыблення ў розныя дэталі, – тлумачыць дырэктарка музея Любоў Белуш.

Супрацоўнікі намагаліся зрабіць экспазіцыю як мага цікавейшай. Яны распрацавалі аўдыёсуправаджэнне экскурсіі, каб стварыць адчуванне знаходжання ў тых падзеях. Аб’ява аб пачатку вайны, ваенныя песні, гутаркі будуць гучаць у залах музея.

У экспазіцыі можна пабачыць шмат фотаздымкаў тых часоў, карты. Увесь падрыхтаваны матэрыял разбіты на тэматычныя раздзелы.

Пачатак вайны, абарона Брэсцкай крэпасці, захоп тэрыторыі Беларусі, палітыка акупантаў у дачыненні да жыхароў краіны, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел.

Шмат увагі надзелена і з’яве калабарацыянізму.

– Гэта адзін з бакоў вайны. Былі людзі сярод нашага народу, якія падтрымлівалі палітыку немцаў, падтрымлівалі генацыд, галакост. Гэтыя людзі супрацоўнічалі з акупантамі, дапамагалі ім, з’язджалі ў Германію,

– распавядае Любоў Белуш.

У экспазіцыі таксама паказаныя канцлагеры, гаворыцца пра асноўныя этапы плану “Ост”.

Ад гэтага выстава пераходзіць да партызанскага і падпольнага руху. Паказаныя элементы партызанскага побыту, асобныя рэчы гэтых людзей. Далей выстава вядзе да вызвалення краіны, у прыватнасці, Смаргоні.

Не абміне экспазіцыя і ваенныя подзвігі, сучасныя помнікі.

Можна пабачыць таксама ваенныя плакаты. Праўда, не арыгінальныя. Таксама форму савецкага салдата, адзежу ваеннапалонных.
Музей не працуе: 24, 29, 30 красавіка, а таксама 1 і 9 мая. Уваход для дзяцей – 5 тысяч, для дарослых – 8 тысяч.

Выстава будзе працаваць да 18 мая ўключна.

Аддзел інфармацыі "РГ"

Каментаваць