Беларускія легенды і паданні для дзяцей проста ў інтэрнэце

22.04.2014 16:28Views:
get_img (3)Кнігу Уладзіміра Ягоўдзіка, аздобленую ілюстрацыямі Аляксея Навіцкага, можна як паглядзець анлайн, так і спампаваць.

Вось адно з паданняў:

Дзяўчына з замчышча

У нашай рэчцы, што цячэ каля старадаўняга замчышча, людзі часта знаходзяць залатыя і срэбраныя грошы. А на вяршыні замчышча ўночы можна ўбачыць таямнічыя белыя і чырвоныя агеньчыкі. Кажуць, гэта дае пра сябе знаць зачараваны скарб.

Аднойчы ўлетку хлопцы прыгналі сюды на начлег коней. Пад раніцу,калі зусім дагарэла вогнішча, да іх невядома скуль падышла прыгожая дзяўчына з грабеньчыкам у руцэ і давай прасіць:

— Расчашыце мяне!..

Але начлежнікі так перапалохаліся, што ўсе да аднаго паўцякалі ад прыгажуні. Бывалыя людзі пасля казалі, што гэта ім, дурням, зачараваны скарб прасіўся ў рукі, але яны адмовіліся ад незлічонага багацця.

Уся кніга ТУТ

Інфармацыйны аддзел "Рэгіянальнай газеты"

Каментаваць