Праграма падтрымкі лякальных актывістаў (grassroots) у Беларусі
«Грамадзянская Беларусь» рэалізуе праграму доўгатэрміновай падтрымкі для груп актывістаў, якія прымаюць удзел у грамадзкім жыцьці свайго рэгіёна. Мэтай праграмы зьяўляецца ня толькі фінансавая падтрымка, але і прафэсійны рост і паляпшэньне якасьці лякальнага праекта.
Плян працы над праектам:
- Вызначэньне моцных і слабых бакоў ініцыятывы,
- Група выпрацоўвае індывідуальны плян разьвіцьця пад кіраўніцтвам экспэртаў,
- Найбольш пасьпяховыя ўдзельнікі змогуць наведаць Чэхію і пазнаёміцца з чэскім досьведам лякальных ініцыятываў.
Профіль ідэальнага кандыдата:
- Актыўная грамадзкая пазыцыя,
- Жаданьне вырашаць праблемы свайго рэгіёна,
- Здольнасьць адказаць на пытаньне "Кім я сябе бачу праз 5 гадоў", навык стратэгічнага плянаваньня.
Да ўдзелу запрашаюцца таксама каардынатары культурніцкіх праектаў — арганізатары выставаў, кінапаказаў, тэатральных пастановак, а таксама валянтэрскія ініцыятывы.
У праграме ня могуць прымаць удзел:
- Тыя, хто ўжо мае фінансаваньне сваіх праектаў
- Актыўныя палітыкі
- Праекты, зьвязаныя з распаўсюдам рэлігіі