Беларускамоўныя вершы літоўскага пасла…

01.04.2014 21:35Views:
300x164...слухалі ў актавай зале Смаргонскай школы мастацтваў імя Міхала Клеафаса Агінскага прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі. 

Пасол Літвы ў Рэспубліцы Беларусь Эвалдас Ігнатавічус (на фота справа) наведаў сядзібу князя Агінскага разам з Уладзімірам Дражыным, былым паслом РБ у Літве і Фінляндыі, а крыху раней намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Паважаныя госці былі ўражаны маштабам рэстаўрацыйных работ і выказалі надзею прыехаць сюды яшчэ раз пасля заканчэння рамонтных работ.

Эвалдас Ігнатавічус падчас сустрэчы ў школе мастацтваў апавядаў пра сябе і сваю творчасць. Прачытаў свае вершы на літоўскай, рускай і ў перакладзе на беларускую мову. Старшыня райвыканкама Мечыслаў Гой падарыў гасцям цудоўна ілюстраваны альбом пра беларускія азёры, іншыя цікавыя выданні і запрасіў яшчэ раз наведаць Смаргоншчыну. Падарункам усім прысутным стала выступленне народнага вакальнага калектыву школы мастацтваў “Кантабіле”.

Фота Міхаіла РАЗУМНІКА, "Светлы шлях"

Каментаваць