“Я шчаслівы! Кожны дзень і шмат разоў!”: сакрэт шчасця ў новым “Маналогу Майстра”

30.03.2014 13:53Views:
images“Я шчаслівы! Кожны дзень і шмат разоў!” — цясляр Уладзімір Громаў, сённяшні герой праекта “Маналог Майстра”, раскажа, дзе шукаць справу свайго жыцця, як радавацца кожнаму дню і самохаць працаваць па начах. Глядзіце нарыс “Дух дрэва”, адкрывайце для сябе свет цяслярства. Дзяліцеся ім з сябрамі, бо нарыс праекта “Маналог Майстра” даступны для разумення ўсім – у наладках відэа ёсць ангельскія і беларускія субтытры. 

“Маналог Майстра” — серыя з сямі вiдэанарысаў, галерэя творчых партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння ў Беларусі. У кадры майстар, яго справа і яго аповед пра рамяство і рамесніка, пра пераемнасць, культуру і пра жыццё — мінулае і будучыню.

Сем выбітных майстроў, сем самабытных рамёстваў, сем адметных светапоглядаў!

Сачыце за навінамі на сайце “Будзьма!” і адкрыйце для сябе ўсе таямніцы рамяства і ўнутранага свету ўнікальных беларускіх майстроў!

 

Сайт праекта “Маналог Майстра”

Каментаваць