Як выглядалі замкі Вялікага Княства Літоўскага

20.03.2014 17:12Views:
zamkiГэтую ўнікальную рэканструкцыю зрабіла літоўская кампанія Metalo Forma.
«Наша асноўная ідэя — аднавіць галоўных герояў гісторыі ВКЛ – замкі», — адзначаюць стваральнікі. Кожная выява стваралася на аснове канкрэтнага гістарычнага факту або канкрэтнай эпохі, апісанай у гістарычных крыніцах. 

Рэканструктары абапіраліся на старыя гравюры, літаграфіі, археалагічныя звесткі. Набраўшы дастаткова матэрыялу па абранай тэме, ствараліся чарцяжы аб’ектаў у трохмернай прасторы. Усе прапорцыі старанна вымяраліся ў метрах і сантыметрах.

З дапамогай кампутарнай графікі ствараўся досыць дакладны і пераканаўчы малюнак. На працу над кожным малюнкам сыходзіла ад 1 да 3 месяцаў.

"Наша ніва"

Каментаваць